Экскурсия
Муры i постацi Вялiкага Княства

МолодечноКревоГольшаныВишневоВоложинМолодечно

  • Тип экскурсии: историко-архитектурная
  • Вид экскурсии: транспортная
  • Продолжительность: 12 часов
  • Протяженность: 350 км
Описание

Калі мы гаворым пра гісторыю Беларусі, нязменна згадваем Вялікае Княства Літоўскае – адно с найбольш вядомых, магутных і развітых дзяржаўных утварэнняў, якое існавала на сучаснай тэрыторыі нашай краіны. Гэта была сапраўды вялікая дзяржава. Яе даўно не існуе, але да нашых часоў дажылі маўклівыя сведкі праўлення Вітаўта і Ягайлы, падзівіцца на якія могуць усе прыхільнікі адпачынку ў Беларусі. Такую магчымасць дае экскурсійны тур «Муры і постаці Вялікага Княства».

Тэрыторыя ВКЛ – гэта ў асноўным западная частка сучаснай Беларусі. Падчас экскурсіі турысты праедуць па гарадах і мястэчках Мінскай і Гродненская абласцей. Пачнецца тур у Маладзечна. Гэта невялікі горад на паўночным захадзе Мінскай вобласці. У ім не шмат захавалася з часоў ВКЛ – толькі гарадзішча 15 стагоддзя, – але і акрамя гэтага ён можа пахваліцца сваёй спадчынай. Да яе адносіцца царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы 19 стагоддзя, а таксама будынак настаўніцкай семінарыі 1762 года.

Першым прыпынкам стане Крэва з яго знакамітым Крэўскім замкам. Велічныя руіны памятуюць старажытныя часы. Ён быў пабудаваны князем Гедымінам у пачатку 14 стагоддзя, у 1341-м адышоў да яго сына Альгерда. Тут быў арыштаваны і заключаны ў турму, а потым пакараны ў 1382 годзе Кейстут. А праз тры гады падпісана знакамітая Крэўская унія – пакт аб ненападзенні паміж ВКЛ і Польшчай.

Гісторыя Гальшанскага замка – адной з самых вядомых славутасцей Беларусі – пачынаецца пазней, у 16 стагоддзі. Ён пабудаваны як рэзідэнцыя Сапег. Але мястэчка Гальшаны вядома яшчэ з 13 стагоддзя. Адно з паданняў гаворыць, што замак аднойчы праваліўся скрозь зямлю з-за праклёна. Кажуць, што яшчэ 50 гадоў таму там можна было пабачыць разлом у зямлі. Замак вядомы таксама па знакамітых творах Уладзіміра Караткевіча («Чорны замак Альшанскі»).

У весцы Вішнёва прываблівае Дабравешчанскі касцёл, пабудаваны ў 1641 годзе ў стыле ранняга барока. Таксама тут можна пабачыць царкву святых Казьмы і Дзям’яна, а таксама дом, дзе нарадзіўся і жыў прэзідэнт Ізраіля, лаўрэат нобелеўскай прэміі Шымон Перэс.

Нарэшце, апошнім пунктам будзе Валожын – таксама папулярнае месца сярод тых, хто выбірае адпачынак у Беларусі. Галоўная славутасць Валожына – палац Тышкевічаў 18 стагоддзя. Ён пабудаваны ў стыле класіцызму на месцы сярэднявечнага замчышча. Праз стагоддзе тут з’явіўса касцёл святога Іосіфа, пад якім знаходзіцца сямейная пахавальня Тышкевічаў.

Праехаўшы па месцах былой славы Вялікага княства Літоўскага, турысты змогуць пранікнуцца духам былых часоў, дакрануцца да сцен, за якімі дзеялася гісторыя, якія бачылі вялікіх уладароў беларускай зямлі. Экскурсійны тур «Муры і постаці Вялікага княства» прымусіць ацаніць велічнасць беларускіх замкаў. Ніхто не застанецца абыякавым.

Развернуть полное описание