Пра сябе:
Атэставаны экскурсавод і кандыдат гiстарычных навук. Закаханая ў Беларусь, таму расказваю надзвычай натхнёна, знаходжу падыход для любой групы (студэнты, карпаратывы, інтэлектуалы, пенсіянеры etc.), лёгка дастасоўваюся да любых абставінаў. Распрацоўваю маршруты па жаданні кліентаў. Па жаданні замоўшчыкаў працую ў гістарычных строях, што дадае ў экскурсіі атмасфернасці! Магу расказаць пра дэталі строя, даць памацаць, бо дотык да гісторыі - важная частка экскурсійнага працэсу.
Арганізатар і актыўны ўдзельнік “Фэсту Экскурсаводаў” 2010-2019.